Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2018

Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы ў школе

Дзеля заховання моў, якія аказаліся пад пагрозай знікнення, міжнародны фонд ЮНЕСКА абвясціў 21 лютага Днём роднай мовы

У нашай школе адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхавання ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у выставе малюнкаў "Вёсачка мая...", дзе юныя мастакі выказалі сваю любоў да родных мясцін.

Класныя кіраўнікі 9- 11 класаў правялі класныя гадзіны на заданую тэматыку.

Для 5- 8 класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства пад назвай "Родная мова!"

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры запрашалі ўсіх жадаючых да сябе на адкрытыя ўрокі. 

Вучні 8 класа правялі акцыю "Смак беларускай мовы". На ўсіх паверхах школы былі размешчаны аб'явы з беларускімі словамі.