Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2019

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Шчыра, са светлым настроем адзначылі Свята роднай мовы ў Навіцкавіцкай сярэдняй школе.

Вучні з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях і віктарынах («Свая гульня» (9 кл.), «Поле цудаў» (5-6 кл.), «Хто жадае стаць выдатнікам» (7 кл.), «Беларусь у маім сэрцы» (7-8 кл.)), прысвечаных як моўным залацінкам і літаратурнай спадчыне, так і народным традыцыям і культурным здабыткам беларусаў.

Былі праведзены акцыі «Мова за цукерку» і «Вядомыя невядомыя творы», падчас якіх дзеці паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую асобных слоў, а таксама твораў класікаў беларускай літаратуры.

Вучаніца 8 класа Катовіч Ксенія паўдзельнічала ў дыстанцыйнай алімпіядзе «Кошык пунктуацыі», змешчанай на сайце «Падабайкі роднай мове».

Да Дня роднай мовы былі падрыхтаваны творчыя стэнды «Расфарбуй сваю краіну!», «Наша Мова – ДЛЯ РАЗМОВЫ», «Парасон-тэст». Вучні з вялікім задавальненнем запісвалі свае любімыя беларускія словы, з захапленнем замалёўвалі расфарбоўку-антыстрэс у выглядзе карты Рэспублікі Беларусь, прадстаўляючы сваё ўяўленне пра тапаграфічны выгляд радзімы.