Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Дзень роднай мовы

21 лютага 2020 года ў Навіцкавіцкай сярэдняй школе адбылося свята Дзень роднай мовы.

Вучні з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях і віктарынах («Свая гульня» (9 кл.), «Мову матчыну шануйце!» (7-8 кл.), прысвечаных як моўным залацінкам і літаратурнай спадчыне, так і народным традыцыям і культурным здабыткам беларусаў.

Была праведзена акцыя «Акравершам пра мову», падчас якіх дзеці паспрабавалі сябе ў ролі паэтаў, ствараючы акравершы да абрэвіятуры МОВА або расшыфроўваючы яе.

У межах свята адбыўся інтэгрыраваны ўрок англійскай мовы і беларускай літаратуры ў 8 класе «VictoryDayinBelarus. В. Быкаў “Жураўліны крык”. Чалавек і лёс» (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Атрошчанка Ю.Ю., настаўнік англійскай мовы Мікалайчук К.У.).





Да Дня роднай мовы быў падрыхтаваны творчы стэнд «20 слоў, якія павінен ведаць кожны беларус». Вучні з вялікім задавальненнем запісвалі свае любімыя беларускія словы і выразы.






Свята роднай мовы прайшло шчыра, са светлым настроем.

Дзякуй усім ўдзельнікам!!!