Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.02.2020

Інтэграваны ўрок «VictoryDayinBelarus. Чалавек і лёс»

21 лютага ў нашай школе прайшоў незвычайны інтэграваны ўрок англійскай мовы і беларускай літаратуры ў 8 класе, які быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэма ўрока «VictoryDayinBelarus. Чалавек і лёс». Вучні на ўроку аналізавалі твор Васіля Быкава «Жураўліны крык» на дзвюх мовах: дзяржаўнай – беларускай, міжнароднай – англійскай. У канцы ўрока вучні склалі праграму свята «VictoryDayinBelarus, 9 May 1945». Незвычайная форма правядзення ўрока выклікала ў вучняў вялікую цікавасць да вывучаемых прадметаў, дазволіла пашырыць кругагляд, наблізіцца да культуры краін.

Урок прайшоў цікава, творча, пад чулым кіраўніцтвам тандэму настаўнікаў беларускай літаратуры (Атрошчанка Ю.Ю) і англійскай мовы (Мікалайчук К.У.) у атмасферы ўзаемаразумення і прыязнасці.