Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Умовы прыему ва ўстанову

 

Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. (Кодэкс Рэспублікі Беларусь "аб адукацыі", арт. 159 п. п. 1, 2)


Пералік дакументаў, неабходных для паступлення ў 1-ы клас:
1. Заява бацькоў (узор), напісанае па форме (пры падачы заявы неабходна мець пашпарт аднаго з бацькоў)
2. Медыцынская карта, якая сведчыць аб гатоўнасці дзіцяці да навучання ў школе з 6 гадоў
3. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копія

Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ўстановай, могуць быць залічаны пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў, пасля залічэння дзяцей мікрараёна.
Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).

ГЛАВА 22 ОРГАНИЗАЦИЯ ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО ПРОЦЕССА ПРИ РЕАЛИЗАЦИИ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫХ ПРОГРАММ ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ

разгарнуць » / « згарнуць