21 лютага 2020 года ў Навіцкавіцкай сярэдняй школе адбылося свята Дзень роднай мовы.
Вучні з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях і віктарынах («Свая гульня» (9 кл.), «Мову матчыну шануйце!» (7-8 кл.), прысвечаных як моўным залацінкам і літаратурнай спадчыне, так і народным традыцыям і культурным здабыткам беларусаў.
Была праведзена акцыя «Акравершам пра мову», падчас якіх дзеці паспрабавалі сябе ў ролі паэтаў, ствараючы акравершы да абрэвіятуры МОВА або расшыфроўваючы яе.
У межах свята адбыўся інтэгрыраваны ўрок англійскай мовы і беларускай літаратуры ў 8 класе «VictoryDayinBelarus. В. Быкаў “Жураўліны крык”. Чалавек і лёс» (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Атрошчанка Ю.Ю., настаўнік англійскай мовы Мікалайчук К.У.).
Да Дня роднай мовы быў падрыхтаваны творчы стэнд «20 слоў, якія павінен ведаць кожны беларус». Вучні з вялікім задавальненнем запісвалі свае любімыя беларускія словы і выразы.
Свята роднай мовы прайшло шчыра, са светлым настроем.
Дзякуй усім ўдзельнікам!!!