Літаратурная гадзіна "Жывуць вершы - жыве паэт"
30 верасня споўнілася 85 год з дня нараджэння Ніла Гілевіча, беларускага паэта.
У субботу 1 кастрычніка вучні 8-9 класаў прынялі удзел ў літаратурнай гадзіне,прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Н.Гілевіча. Мэтай дадзенага мерапрыемства было выклікаць у вучняў жаданне самастойна весці пошук і вывучэнне дадатковага матэрыялу пра жыцце і творчасць паэта, а таксама выхаванне любові да роднага слова і Бацькаўшчыны.
Вучні змаглі не толькі аднавіць у памяці вядомыя факты, але і пашырыць свой кругагляд, даведацца пра новае. Чыталіся вершы пра каханне, Радзіму, вершы ваеннай тэматыкі.
|