Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

28.09.2019

28 верасня 2019 года ў межах праграмы шостага дня адбылося мерапрыемства «Ведай спадчыну сваю!» (адк. Атрошчанка Ю.Ю.). Занятак праводзіўся ў форме гульні «Поле цудаў». У віктарыне прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў.

Удзельнікам былі прапанаваны наступныя пытанні:

Першы тур: Старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славян. Яе насілі замужнія жанчыны ў Беларусі, Літве, паўднёвых абласцях Расіі і Украіне. Яна з'яўляецца абавязковым элементам жаночага нацыянальнага касцюму беларусаў і ўкраінцаў. Уяўляе сабой паласу з вельмі тонкага белага кужэльнага льнянога палатна, радзей — з канаплянай ці шаўковай тканіны, шырынёй 30-70 сантыметраў і даўжынёй ад трох да пяці метраў, якая пэўным чынам завязваецца вакол галавы паверх каптура. (На́мітка)


Другі тур: Ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). У іх насілі ежу на поле, у сенакос ці жніво. (Спары́ш)

Трэці тур: Ручныткацкі станок, характэрны для беларускага народнага ткацтва. (Кросны)

Фінал: Традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з “саскіх” (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны XVIII ст. Пры двары караля Аўгуста III у Варшаве быў славуты кухмістр, аўтар адмысловага спосабу падавання кілбасы: яна рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі сала і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: “за караля Саса лыжкай кілбаса”.

Супергульня: На малюнках прадстаўлены жанр вуснай народнай творчасці.Так бы мовіць, «моўныя залацінкі». Назавіце іх адным словам. (Фразеалагізм)

 

У перапынках паміж этапамі гульні праводзіліся эрудыт-хвілінкі з гледачамі, падчас якіх школьнікі адказвалі на пытанні-загадкі (“Які мужчына сваім імем сцвярджае, што ён з’яўляецца геаметрычным целам? (Якуб)” і інш.), складалі з літар аднаго слова (“мовазнаўства”) шмат іншых (“мост, сом, нос, стома, воўна, ваза” і г.д.), узгадвалі як мага больш беларускіх слоў з пачатковай літарай з (зубр, заяц, задача, здароў і інш.), аднаўлялі словы паводле іх канцовак (…рог – парог, пірог, збярог, …ова –мова, карова,слова і г.д.).

Пераможцай гульні стала Скіпальская Вікторыя – вучаніца 10 класа. Віншуем Віку і жадаем поспехаў у вучобе!

Выказваем удзячнасць вучням за актыўны ўдзел і добрае веданне спадчыны беларускага народа.

Для учащихся 1-4 классов прошла игровая программа "Загадалки" (отв. Игнатюк С.Н.). Мероприятие состояло из 6 туров. На протяжении всего мероприятия ребятам было очень интересно. Они с нетерпением ждали новых заданий и с большим удовольствием выполняли их. 

Для учащихся 5-8 классов прошел Час общения "Мы- одна семья" (отв. Цыбуля Л.В.). Цель мероприятия: формировать положительное отношение одноклассникам, как к единой семье,  воспитывать чувство любви, гордости, уважения к своей семье, родителям, родственникам, одноклассникам. С учениками была проведена беседа о семейных ценностях, отношениях в семье и классе. Ребята высказывали свое мнение. Был проведен блиц- опрос "Счастливая семья- это...." Закончилось мероприятие сладким столом.

Cреди учащихся 1 – 4 классов прошла игра – путешествие «Права ребёнка». Педагог социальный Кулик Е.Ю. в интересной и занимательной форме ознакомила детей с основами прав, отражённых в декларации. Игра – путешествие проходила по станциям «Право на семью», «Право на жильё», «Право на имя», «Право на образование». В заключение мероприятия была проведена рефлексия и сделан вывод о том, что надо продолжать изучать права ребёнка.