Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

У Навіцкавіцкай сярэдняй школе 21 лютага адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне "Знаўцы роднай мовы", арганізаванай  рэспубліканскай суполкай настаўнікаў беларускай мовы.


Вучні адзінаццатага класа знялі рэпартаж-інтэрв'ю "Самае беларускае", у час якога задавалі пытанні пра мову малодшым школьнікам:
1. Якія словы вы лічыце самымі беларускімі?
2. Калі ўзнікла беларуская мова?
3. Чаму беларусы павінны ведаць сваю мову?
І інш.



Вучні 9 класа далучыліся да акцыі "Ліст Якубу Коласу", арганізаванай Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

На працягу дня праводзіліся розныя мерапрыемствы: акцыя "Падабайкі роднай мове", дыстанцыйная алімпіяда "Марфалагічная вясёлка" (арганізатар- аддзел адукацыі Зельвенскага раёна), сустрэча з выкладчыкам філалагічнага факультэта БДУ Крыловай Святланай Іванаўнай у межах заняткаў школы юнага філолага.

Таксама вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай інстытутам мовазнаўства імя Я.Коласа, цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа і каналам "Культура" Беларускага радыё.